11 снежня ў 7:05 у Мядзельскі аддзел МНС патэлефанаваў мужчына. Ён паведаміў, што гарыць дом яго суседкі ў вёсцы Лыжычы Мядзельскага раёна.
Калі брыгада выратавальнікаў прыехала на месца, драўляны дом №13 гарэў адкрытым полымем.
У 7:48 выратавальнікі знайшлі труп гаспадыні. Гэта жанчына з 1928 года нараджэння, пенсіянерка. Яна жыла адна.
У доме знішчаны дах, часткова пашкоджаныя сцены і маёмасць.
Як стала вядома, у 2010 годзе на сродкі Мядзельскага райвыканкама ў доме пенсіянеркі быў усталяваны пажарны апавяшчальнік.
Прычыну пажару высвятляюць. Ёсць меркаванне, што дом загарэўся з-за няправільнага выкарыстання печкі.
Пра гэта расказала інспектар групы прапаганды і навучання Мядзельскага раённага аддзела МНС Ірына Карапецян.