Былы кіраўнік раённай ДАІ абвінавачваецца па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў атрыманні хабару.

Мінскі абласны суд у ходзе выязнога пасяджэння ў Вілейцы пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога начальніка аддзялення ДАІ Вілейскага РАУС, паведамілі ў судзе.

“12 снежня а 11:00 Мінскі абласны суд пачне судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе па абвінавачванні былога начальніка аддзялення ДАІ Вілейскага РАУС”, – паведаміла Sputnik у пятніцу афіцыйны прадстаўнік суда Вілейскага раёна Таццяна Свірыда.

Паводле яе слоў, былы начальнік аддзела ДАІ абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў: “Бяздзейнасць службовай асобы” (ч. 2 арт. 425), “Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 2 арт. 426), “Службовая падробка” (ч. 1 арт. 427), “Атрыманне хабару” (ч.1 і 2 арт. 430) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Паводле sputnik.by.