Напярэдадні навагодніх святаў “Рэгіянальная газета” шукае Снягурачку, якая зможа павіншаваць чытачоў рэгіёна, а таксама сваіх блізкіх са святамі.

Мы не робім абмежаванняў па ўзросце, неабавязкова, каб у вас была мадэльная знешнасць. Кожная з прадстаўніц прыгожага полу можа красавацца на першай старонцы.

Галоўнае наша патрабаванне, каб ваша ўсмешка была пазітыўнай, бо менавіта яна будзе натхняць жыхароў рэгіёна верыць у светлае заўтра, падорыць шчаслівы настрой на святы, дапаможа паверыць, што цуды здараюцца.

Свае фотаздымкі можаце дасылаць на электронную пошту regionnews@rh.by альбо ў сацсетках.

Чакаем фотаздымкаў да 22 снежня. У пятніцу, 23 снежня, на сайце будзе галасаванне, падчас якога чытачы выберуць, каго б хацелі бачыць у якасці Снягурачкі.