У Беларусі пік суперпоўні прыйдзецца на 3:05 раніцы 14 снежня.

З’ява суперпоўні звязана з тым, што Месяц, рухаючыся па эліптычнай арбіце, падыходзіць максімальна блізка да Зямлі. Для назіральніка з Зямлі супермесяц можа выглядаць на 14% больш і 30% ярчэй, чым калі ён знаходзіцца ў максімальна аддаленай ад планеты кропцы сваёй арбіты.

У 2016 годзе жыхары Зямлі маглі назіраць тры з’явы суперпоўні: 16 кастрычніка, 14 лістапада і 14 снежня. Аднак у 2017 годзе будзе толькі адна суперпоўня – 3 снежня.