16 снежня ў Палацы культуры адбудзецца ўрачыстая цырымонія акцыі “Культурная сталіца года”.

Падчас мерапрыемства можна паглядзець фотавыставу Юрыя Іванова “Творцы”. На ёй прадстаўленыя партрэты вядомых дзеячаў культуры і мастацтва.

Затым афіцыйная цырымонія перадачы эстафеты “Культурная сталіца года” ад Маладзечна Бабруйску і канцэрт з удзелам вядучых калектываў Беларусі, а таксама выканаўцаў беларускай эстрады.

Паводле інфармацыі Палаца культуры.