Як растлумачыў Дзмітры Рабаў, Гідрамет інфармацыю пра моцныя маразы (мінус 34) на 23 24 снежня на афіцыйных сайтах і ў прагнозах надвор’я не даваў.

Інфармацыя ў інтэрнэце з’явілася пасля паведамленняў у твітары. Яна грунтавалася на разліках лікавай мадэлі (інфармацыя не з’яўляецца афіцыйнай) і не пацвярджаецца ўжо наступнымі разлікамі.

Згодна з папярэднім прагнозам, у Беларусі ў сярэдзіне наступнага тыдня чакаецца марознае надвор’е: начная тэмпература складзе мінус 7 14 градусаў, пры праясненнях будзе да мінус 20 градусаў.

Днём будзе ад мінус трох да мінус дзесяці градусаў.