— Дадзеную калекцыю можна назваць па-сапраўднаму беларускай. Шпалеры не толькі выраблены ў Беларусі з выкарыстаннем мясцовай сыравіны, яны дэманструюць гісторыка-культурныя каштоўнасці нашай краіны, — паведамляе прэс-служба канцэрна “Беллеспаперапрам”.
Пакупнікі ўжо прывыклі да таго, што ў продажы ёсць шпалеры з выявай кварталаў розных гарадоў свету ці заходнееўрапейскіх замкаў і палацаў. А вось беларускія славутасці на шпалерах з’явіліся ўпершыню.
На шпалерах ёсць выявы вядомых архітэктурных славутасцей Беларусі: Мірскага замка, Нясвіжскага і Косаўскага палацаў, Вілейскага касцёла і вуліц Гродна. У якасці фону выкарысталі стылізаваную карту Беларусі.
Шпалеры з Вілейскім касцёлам. Фота sb.by
Шпалеры калекцыі Палац. Фота beloboi.by