І вось што цікава: яны і без таго назбіралі мільёны праглядаў, але пасля таго, як іх паглядзяць чытачы “Рэгіянальнай газеты”, праглядаў стане яшчэ больш.

Зрэшты, чаго хаваць інтрыгу? Вось яны – ролікі, якія глядзеў увесь свет у 2016 годзе.

На першым месцы ролік, які паглядзела 138 мільёнаў чалавек. Гэта папулярнае шоу Carpool Караоке з брытанкай Адэль. У гэтым відэа вядучы весяліцца, пакуль спявачка перапявае ўласныя хіты.

Другое месца ў рэйтынгу з 99 мільёнамі праглядаў заняла абсурдная песенька японца Pikotaro “Пэн-Ананас-Яблыка-Пэн” аб тым, што будзе, калі аб’яднаць ручку і ананас, а потым ручку і яблык, каб атрымаць ручка-ананасавую-яблычную-ручку.

Трэцяе месца заняў ролік з шоў, якое выходзіць на YouTube і перакладаецца прыкладна як “А што ўнутры?”. Гэта відэа бацькі і сына, якія разразаюць хвост грымучай змяі, каб высветліць, што там унутры. Гэтае відэа набрала больш за 60 мільёнаў паказаў. У іншых выпусках яны разразаюць красоўкі, дынамікі, цацкі і шмат чаго яшчэ.

Чацвёртае месца – рэкламны ролік  Nike з Крышціяну Раналду ў галоўнай ролі. Ён  займеў больш за 58 мільёнаў праглядаў. Па сюжэце адзін з лепшых футбалістаў свету незнарок мяняецца целамі з юным фанатам, каб пачаць кар’еру нанова.

Пятым з 47 мільёнамі праглядаў стала відэа з перадачы “Амерыка мае талент”, дзе 12-гадовая дзяўчынка Грэйс Вандэрвол уразіла ўсіх дарослым спевам і гульнёй на укулеле. Дарэчы, у выніку яна перамагла ў фінале перадачы і атрымала адзін мільён долараў.

Акрамя таго, у топ-10 патрапілі важны ролік пра тое, як па-сапраўднаму правільна кідаць бутэльку, пародыю амерыканскага акцёра Чэнінга Татума на спявачку Б’ёнс з уласнай жонкай, выпуск тэлеперадачы пра тое, чаму Дональда Трампа трэба ўспрымаць усур’ёз, авіяпадарожжа відэаблогера Кейсі Нэйстат, які выпадкова патрапіў у першы клас і дэманструе, як там добра, а таксама розыгрыш, у якім браты пераконваюць сястру, якая адыходзіць ад наркозу, у нашэсці зомбі.