Хто сёлета атрымае гэты тытул “Рэгіянальнай газеты”, залежыць ад чытачоў.
Мы прапануем спіс кандыдатаў, якія адзначыліся ў публікацыях “Рэгіянальнай газеты”. Прагаласаваць за свайго абранніка можна ў спецыяльнай форме ніжэй. Галасаванне будзе доўжыцца да 26 снежня.
Пераможца вызначыцца простай большасцю галасоў.
Што чакае пераможцу
Той, хто атрымае ганаровы тытул, упрыгожыць вокладку аднаго з першых нумароў “РГ” 2017 года, яго запросяць на ўрачыстую сустрэчу з супрацоўнікамі рэдакцыі, дзе атрымае каштоўны прыз.
Асобай года 2015 стаў вілейскі краязнаўца Дзяніс Канецкі, які набраў 32% галасоў.
Асобай года 2014 стаў на той момант вучань 11 класа з Маладзечна Уладзімір Грахоўскі, які выратаваў дзіця. Ён двойчы ныраў за хлопчыкам, пакуль аднагодкі стаялі і смяяліся.
Сярод каго мы выбіраем Асобу года
Астравец
Сям’я Сінкевічаў – сям’я, якая выхоўвае дзесяць дзяцей у першым на Астравеччыне доме сямейнага тыпу.
Адам Мальдзіс – Адам Мальдзіс нязменны кандыдат на тытул Асобы года па версіі нашай газеты. Гэта знакаміты чалавек, які і ў 84 гады не стамляецца ад актыўнай жыццёвай пазіцыі. Сёлета ён звярнуў увагу грамадскасці на пагрозу спілоўвання ў Астраўцы старых дубоў.
Ашмяны
Паўэрліфтары з Ашмянаў не спыняюцца здзіўляць поспехамі. Крысціна Шлыковіч, Аліна Чашчына, Альберт Станкевіч сёлета паспяхова выступілі на чэмпіянаце Еўропы. А Аліна нават устанавіла рэкорд. У гэтым годзе на чэмпіянаце свету Аліна Чашчына заняла другое месца. Альберт Станкевіч — трэцяе. Аліна ўстанавіла рэкорд свету.
Валожын
Юлія Бондар і Аляксей Піскун пераехалі з Мінска ў Валожынскі раён. Яны паказалі прыклад маладых людзей, якія не імкнуцца ў сталіцу, а шукаюць шчасце ў вёсцы, з якой моладзь уцякае.
Ганна Ражанцова – менеджар праекта “Валожын без бар’ераў”, у межах якога мільён еўра будзе асвоены для ўладкавання інфраструктуры для людзей з інваліднасцю.
Вілейка
Уладзімір Цанунін – паэт, аўтар-выканаўца, які актыўна папулярызуе беларускую паэзію.
Эдуард Мацюшонак – выступіў з прапановай арганізаваць клуб мастакоў для творцаў, якія жывуць у рэгіёне.
Вольга Шляпо – рэалізавала праект, дзякуючы якому ў Вілейцы з’явіўся скейт-парк.
Надзея і Аляксей Шарманавы – зладзілі незвычайнае вянчанне з вянком з палявых кветак і ў вышыванках.
Міхаіл Кулеш – адкрыў сваю першую фотавыставу.
Маладзечна
Лідзія Князева – атрымала званне ганаровага грамадзяніна Маладзечна, нязменны кіраўнік клуба “Пошук”, які працуе на базе сярэдняй школы №5. Яе намаганнямі вернутыя імёны шматлікіх вязняў канцлагера “Шталаг 342”.
Васіль Лябецкі – 66-гадовы аматар бегу, які перамог у конкурсе “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя”.
Воля Трубач – аўтар краязнаўча-публіцыстычных артыкулаў, арганізатар майстар-класаў па беларускіх танцах.
Надзея Бука – мастачка з Маладзечна дэбютавала ў афармленні вокладкі кнігі Мікіты Найдзёнава “Развітанцы”.
Таццяна Атрошанка арганізавала аўтарскі творчы вечар.
Арганізатары рацыі “Без тармазоў” – з дапамогай рацыі сёлета знайшлі дзіця, якое збегла з дому.
Вячаслаў Курбака зрабіў беларускую агучку для хакейнага сімулятара НХЛ 09.
Юлія Мароз зладзіла імпрэзы “Жывая бібліятэка”, дзе замест кніг былі людзі.
Мікола Аўчыннікаў арганізаваў выставу і юбілейную вечарыну.
Настасся Сарока – другая віцэ-міс конкурсу “Міс Беларусь-2016”
Марына Валасковіч – арганізавала моладзевы фестываль “Час жыць”.
Уладзімір Садоўскі – малады пісьменнік выдаў першы беларускі зомбі-хорар пра Міхала Клеафаса Агінскага.
Алена Белавус – арганізавала конны паход для жанчын на палачанскіх конях.
Марыя Бельская – маці траіх дзяцей выдала кнігу “Таямніца”.
Данік Савеня – невідушчы хлопчык, які надзвычай таленавіта спявае. Сёлета выйшаў дакументальны фільм пра яго, а таксама фотаэкспазіцыя.
Мядзел
Аляксандр Быкаў – марафонец і паэт з Мядзела.
Мікалай Плавінскі – краязнаўца, які займаецца раскопкамі на Мядзельшчыне.
Смаргонь
Уладзімір Някляеў – паэт выдаў зборнік “Толькі вершы” і адзначыў 70-годдзе.
Вольга Гайманава – курсавы афіцэр першага курса для будучых жанчын-афіцэраў.