Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.

У суботу, 17 снежня, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах снег, мокры снег. У асобных раёнах слабыя туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература ноччу -1 – -7°С, днём -3 – + 2°С.

У нядзелю, 18 снежня, ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. У асобных раёнах краіны слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -1 – -8°С, максімальная днём -3 – + 2°С.

У панядзелак, 19 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны мокры снег. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 – -6°С, днём -3 – + 2°С.

Да сярэдзіны тыдня зноў чакаецца паступовае паніжэнне тэмпературы.