Напярэдадні навагодніх святаў “Рэгіянальная газета” шукае Снягурачку, якая зможа павіншаваць чытачоў рэгіёна, а таксама сваіх блізкіх са святамі.
Акцыя зроблена для таго, каб дапамагчы адчуць прадстаўніцам прыгожага полу, што кожная з іх непаўторная і па-свойму прыгожая. А таму бясспрэчна мае права, як кіназорка, быць на першай старонцы “Рэгіянальнай газеты”.
Мы не робім абмежаванняў па ўзросце, неабавязкова, каб у вас была мадэльная знешнасць. Галоўнае патрабаванне, каб ваша ўсмешка была пазітыўнай, бо менавіта яна будзе натхняць жыхароў рэгіёна верыць у светлае заўтра, падорыць шчаслівы настрой на святы, дапаможа паверыць, што цуды здараюцца.
Свае фотаздымкі вы можаце дасылаць на электронную пошту regionnews@rh.by альбо ў сацсетках. Чакаем іх да 22 снежня. У пятніцу, 23 снежня, на сайце будзе галасаванне, падчас якога чытачы выберуць, каго б хацелі бачыць у якасці Снягурачкі.
Таксама Снягурачку, якая набярэ найбольшую колькасць галасоў, чакае прыемны навагодні сюрпрыз ад вучэбнага цэнтра “Сфера прыгажосці”. Прыгажуню запросяць у цэнтр у якасці мадэлі, там яна зможа зрабіць макіяж, які падкрэсліць непаўторнасць.
Наталля Цар.
Настасся Домжа.
Вольга Мацюшонак.
Вольга Злотнікава.
Наталля Коўчур.
Юлія Бекіш.
Настасся Шустоўская.
Надзея Тугусава.
Рыта.
Алеся Маліноўская.
Юлія Ляшкевіч.
Алёна Дарафей.
Настасся Сярболіна.
Наталля Кібалка.
Яўгенія Лазоўская.
Ганна Кунавіч.
Марына Сільвястровіч.