1 снежня ў аддзеле архітэктуры Вілейскага райвыканкама закончылі прыём заявак на ўдзел у конкурсе скульптурных кампазіцый “Маці з дзецьмі”.
Заяўкі даслалі дзесяць скульптараў. У аддзеле архітэктуры расказалі, што, згодна з дасланымі анатацыямі, сярод удзельнікаў ёсць два скульптары з Латвіі, адзін з Расіі, астатнія – з Беларусі.
Да 21 снежня ўдзельнікі павінны прадставіць эскізы будучых скульптурных кампазіцый. А 23 снежня Мінскі абласны мастацка-экспертны савет вызначыць пераможцу і аб’явіць лепшую скульптурную кампазіцыю.
Скульптура ўпрыгожыць ціхую зону ў вілейскім парку. Фота Аксаны Ярашонак.
Скульптура пераможцы, адлітая з бронзы, упрыгожыць вілейскі парк.