Новыя біяметрычныя пашпарты для выезду за мяжу і ID-карты з адпаведнымі праграмамі “дазволяць рэалізоўваць тыя задачы, якія ў цяперашні час стаяць перад дзяржаўнымі органамі”.

З 2014 па 2018 год у Беларусі праводзяцца мерапрыемствы па ўкараненні біяметрычных тэхналогій у нацыянальныя дакументы – пашпарты для выезду за мяжу і нацыянальнай ID-карты.

ID-карта ўяўляе сабой пластыкавую картку, на чып якой запісана біяметрычная інфармацыя. Такія карты ўжо паспяхова выкарыстоўваюцца ў многіх дзяржавах, яны маюць высокую зносаўстойлівасць, а таксама вельмі кампактыя.

Да біяметрычных дадзеных адносяцца любыя звесткі псіхалагічнага або фізіялагічнага характару, напрыклад ДНК або адбіткі пальцаў. У кожнага чалавека яны свае. Гэта значыць, што ніхто іншы не зможа выкарыстаць “пароль” без дазволу гаспадара.