Нават прыйшоўшы з чыстай галавой у цырульню, вы можаце сутыкнуцца з тым, што цырульніца пачынае нанова перамываць валасы, нават калі вы гэтага не хочаце.

Паспрабуем разам з вучэбным цэнтрам “Сфера прыгажосці” разабрацца, чаму ў такім выпадку варта прыслухацца да парады спецыяліста.

Навошта мыюць галаву ў цырульнях?

Фота zeltoday.ru.

Фота zeltoday.ru.

1. Гігіенічная мэта – выдаленне забруджванняў з паверхні галавы.

У выніку разам з пылам і іншым забруджваннем змываецца і тлушч, які выдзяляецца сальнымі залозамі. У тлустых валасах тлушч закрывае поры і замаруджвае пранікненне ў валасы сродкаў афарбоўкі і завіўкі. У гэтым выпадку абястлушчванне лічыцца не толькі гігіенічнай, але і падрыхтоўчай прыступкай да прычоскі.

2. Дэфармацыйная мэта – выдаленне слядоў папярэдняй прычоскі.

Калі вы плануеце кардынальна змяніць даўжыню валасоў, форму прычоскі, спецыяліст ні ў якім разе не можа абмінуць працэдуру мыцця. Можа атрымацца зусім не той вынік, якога вы чакалі.

3. Падрыхтоўчая мэта – размякчэнне лускаватага слою валасоў мыйнымі сродкамі. Гэта садзейнічае іх хуткаму і бесперашкоднаму ўзаемадзеянню з іншымі хімічнымі сродкамі.

Калі стаміліся, галава расколваецца настолькі, што падаецца зямля ідзе з-пад ног, то прапануем вам прыемны, спосаб расслаблення – самамасаж галавы. На яго пойдзе прыкладна тры-пяць хвілін.

Як правільна рабіць масаж галавы

Фота vk.com.

Фота vk.com.

Масіраваць галаву седзячы альбо стоячы, але абавязкова з расшпіленым каўняром.

Усе рухі рабіць па накірунку росту валасоў – ад макушкі ўніз да шыі, вушэй.

1. Пагладжванні далонямі.

Пачынайце з бакавых частак галавы, не кранаючы вушныя ракавіны, затым лобная і патылічная часткі. Рабіце так, каб далоні злучаліся на макушцы.

Паступова пераходзьце да пагладжванняў падушачкамі пальцаў.

2. Перыядычныя ціскі асновай далоняў з розных бакоў адначасова. Пасля падушачкамі пальцаў. Большы ціск неабходна рабіць на патылічную і лобныя вобласці.

3. Расціранні (кругавыя, прамалінейныя, спіралепадобныя) падушачкамі пальцаў.

На скуру трэба не толькі націскаць, але і расцягваць.

Рухі ад макушкі ўніз да вушэй, шыі, надброўных дуг. Пасля гэтага пагладжванні, затым кругавымі рухамі расціраюць скроневыя часткі. Пры гэтым не моцна націскаць, каб не было балюча.

4. Пастукванне падушачкамі чатырох пальцаў  абедзвюх рух па галаве, больш інтэнсіўна па лобнай частцы і патыліцы.

Заканчваецца масаж пагладжваннем падушачкамі пальцаў і асновай далоні.

ІП Прадуха С. В. УНП 691511569