18 снежня ў 6:18 ў аддзел МНС паведамілі пра пажар у Заскавічах.
Гарэў жылы дом.
Выратавальнікі патушылі дом і пры аглядзе знайшлі труп гаспадара. Гэта 68-гадовы мужчына. Ён жыў адзін.
Прычыну пажару высвятляюць. Магчыма, ёй стала неасцярожнасць пры курэнні.