Размешчаныя новыя аб’екты дарожнага сервісу на трасе Мінск-Вільнюс і разлічаныя на аўтамабілістаў, якія накіроўваюцца ў адну з самых электрамобільных частак Еўропы – краіны Балтыі.

Першая электразапраўка размешчана на АЗС №38 у вёсцы Шараі Валожынскага раёна. Другая – на АЗС №81 у Ашмянах. Гродзенскай вобласці.

На іх на папаўненне энергіі аўтамабіля да 80% пойдзе не некалькі гадзін, а ўсяго толькі 15-30 хвілін.

На абедзвюх АЗС ўстаноўлена фінскае абсталяванне для зарадкі. Сама прылада выглядае як заправачная калонка з двума канектарамі, лічыльнікам электраэнергіі, індыкатарами, якія паказваюць на ступень зарадкі батарэі. Усё, што трэба для падзарадкі – гэта падключыць свой электрамабіль і націснуць кнопку старт.