Сёння ў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце №2 для дзяцей з парушэннямі зроку зладзілі навагодняе свята.
Свае віншаванні і падарункі вучням уручылі начальні упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Павел Ігнатаў, прадстаўнікі прадпрыемства “Белмедпрэпараты”, хакеісты з клуба “Дынама-Маладзечна”.
Педагог-арганізатар Вера Міцько разам з вучнямі і педагогамі падрыхтавалі навагодні канцэрт па адмысловым уласным сцэнарыі.
Да карнавалу гатовыя!
Вучні-акцёры. Фота Аксаны Ярашонак.
Казка пачынаецца.
Наталля Глінская віншуе вучняў і педагогаў. Фота Аксаны Ярашонак.
Павел Ігнатаў: Жадаю, каб вы заўсёды ўсміхаліся.
Настольны футбол ад клуба Дынама-Маладзечна.
Ізноў падарункі. Фота Аксаны Ярашонак.
Навагоднія спевы.
Маша і яе сябры. Фота Аксаны Ярашонак.
Зіма і Снегавік.
Сімвал года.
Віншаванні ад Дзеда Мароза.