Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы сёння новае кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, нагадаў аб сваім даручэнні дасягнуць у 2017 годзе ўзроўню сярэдняй зарплаты па краіне ў 500 долараў.

– Яшчэ раз падкрэсліваю – 500 $ у будучым годзе сярэдні заробак. Пры ўсіх складанасцях, чаго б гэта ні каштавала, – запатрабаваў беларускі лідар. – Ад гэтага мы нікуды не сыдзем. Таму давайце будзем працаваць у інтарэсах людзей, падтрымліваць іх.