Пра назначэнне гаворыцца ў прэс-рэлізе банка.

Ранейшы старшыня праўлення Сяргей Пісарык 19.12.2016 вызвалены рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад займаемай пасады па ўзгадненні бакоў.

Аляксандр Паліўка прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў старшыні праўлення банка. 

Аляксандр Паліўка пачынаў сваю службовую кар’еру у Вілейцы ў 1980-х гадах.

Аляксандр Паліўка нарадзіўся ў 1961 годзе. На кіруючых пасадах ва ўстановах “Беларусбанка” ад 1995 года. Ад 05.04.2011 года – намеснік Старшыні Праўлення банка. 
У Вілейцы яго памятаюць як дзіцячага трэнера па каратэ.