Маладзечанскі райаддзел міліцыі шукае зніклага Вячаслава Сцяпанавіча Паздзеева.

Нарадзіўся 26 жніўня 1940 года. Ураджэнец Удмурцкай АССР. Зарэгістраваны ў Маладзечне.

У 1992 годзе з’ехаў на заробкі ў Расію, і дагэтуль яго месцазнаходжанне невядомае.

Асаблівыя прыкметы: татуіроўка на правым запясці ў выглядзе сонца, надпіс на вялікім пальцы “Слава”. Па нацыянальнасці ўдмурт.

Пераканаўча просім, калі вы штосьці ведаеце пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміце маладзечанскай міліцыі па тэлефонах: (80176) 74-96-83, 77-16-56 ці 102.