Дваіх грамадзян ўдалося затрымаць на месцы, астатнія кінуліся хто куды. Нелегалаў дапамагла адшукаць службовы сабака.

– Парушальнікамі пагранічнага заканадаўства з’яўляюцца сямёра грамадзян Кубы узростам 25-30 гадоў. Сярод іх былі тры дзяўчыны. Лацінаамерыканцы прызналіся, што парушыць мяжу вырашылі з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрапейскага саюза , – распавялі ў прэс-службе Камітэта.

У дачыненні да замежнікаў распачалі адміністрацыйны працэс за наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы. Максімальная санкцыя артыкула – штраф у памеры да 50 базавых велічынь з дэпартацыяй або без.

У 2016 годзе на ўчастку адказнасці Смаргонскай памежнай групы былі затрыманыя 125 незаконных мігрантаў. Паводле даведкі дзяржпагранкамітэта, дзясяткі застаў ужо аснашчаны сучаснымі сродкамі аховы мяжы.