Каля 15 гадзін, 22 снежня, побач  з адным жылым домам у вёсцы Мясата загарэлася летняя кухня.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказалі відавочцы здарэння.

Да месца пажару прыехалі чатыры пажарныя машыны. Выратавальнікі спачатку летнюю кухню тушылі праз дах, зламаўшы шыфер.

Затым увайшлі ў пабудову.

Вядома, што газавы балон вынеслі з летняй кухні яшчэ да прыезду выратавальнікаў.

Пра прычыны здарэння будзе вядома пазней.