Ад 22 да 31 снежня пачнуць працаваць ёлачныя кірмашы ў Вілейцы.

Святочныя дрэвы можна будзе набыць на цэнтральнай плошчы, у раёне вуліцы Незалежнасці, а таксама ў лясніцтвах Вілейскага раёна.

Кошт ёлкі будзе залежаць ад яе вышыні і складзе ад сямі да адзінаццаці рублёў. Навагодняе дрэва ў  гаршку прапануюць за 9 рублёў.

Навагодні букет, які ўяўляе сабой некалькі прыгожа складзеных галінак з шышкамі, будуць прадаваць за два рублі.

У Вілейскім раёне правядуць рэйды па выяўленні правапарушальнікаў, якія незаконна ссякаюць ёлкі. Штраф за іх знішчэнне складзе ад 5 да 50 базавых велічынь.

Пра гэта расказала намеснік дырэктара па ідэалогіі Вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык.