Паводле загаду Мінскага аблвыканкама, ад 12 снежня забаронена выходзіць на лёд на ўсіх вадаёмах Мінскай вобласці. Гэта абумоўлена павышэннем тэмпературы, ад якой таўшчыня лёду пачала змяншацца.

Да адмены ўказанага распараджэння будуць праводзіць рэйды, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі. Вінаватых у парушэннях загаду прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Паводле кіраўніка Маладзечанскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на вадзе Аляксандра Семашкевіча.