Суд Мядзельскага раёна Мінскай вобласці вынес прысуд 21-гадовай жыхарцы вёскі Княгінін Мядзельскага раёна, паведамляе БелТА

Дзяўчына прызнаная вінаватай ва ўцягванні і выкарыстанні для заняцця прастытуцыяй заведама непаўналетняй. Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Жыхарка Мядзельскага раёна раней была судзімая. Да пакарання па гэтым прысудзе часткова далучаная неадбытая частка пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу па папярэднім рашэнні суда ад 23 снежня 2015 года. Канчаткова дзяўчыну прысудзілі да 5 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.