У мінулым нумары “Рэгіянальнай газеты” рэкламнае агенцтва зняло рэкламу мабільнага аператара нібыта таму, што кліент быў супраць размяшчэння яе ў беларускамоўнай газеце.

Мы накіравалі запыт унітарнаму прадпрыемству velcom.

Як нам паведамілі ў адказе, “паміж рэкламным агенцтвам i кампанiяй адбылося непаразуменне ў камунікацыі. Кампанія імкнецца друкаваць рэкламныя матэрыялы на мове выдання. Калi высветлiлася, што рускамоўны тэкст не падыходзiць, мы прапанавалі агенцтву абмeркаваць пытанне падрыхтоўкі пераклада тэкста на беларускую мову”. З-за абмежавання па часе  выхад быў зняты.

Інфармацыя агенцтва пра тое, што нібыта velcom не жадае размяшчаць рэкламу ў беларускамоўнай газеце не адпавядае рэчаіснасці, сказана ў лісце ў рэдакцыю. У кампаніі падкрэслілі, што velcom шмат гадоў актыўна ўжывае беларускую мову ў камунікацыі. Гэта і іміджавыя, рэкламныя кампаніі, і сацыяльныя праекты ў сферы падтрымкі нацыянальнай культуры.

Такім чынам, непаразуменні былі выяўлены і сітуацыя вырашаная.