Сімвалам 2017 года стане Вогненны Певень. Гэтай птушцы падабаецца ўсё кідкае, нестандартнае, рознакаляровае, у тым ліку і макіяж.

Певень стане заступнікам тых прадстаўніц прыгожага полу, якія рашацца на эксперымент. Галоўнае – не баяцца быць яркай.

Навагодні макіяж можа быць настолькі незвычайным, яркім, кідкім, наколькі вам гэтага хочацца. Дайце волю фантазіі, смела ўвасабляйце свае ідэі і мары. Не бойцеся блішчэць ярчэй за навагоднюю ёлку.

Напярэдадні свята ўзбройцеся стразамі, бліскаўкамі, каменьчыкамі для макіяжу. Яны дапамогуць зрабіць вобраз больш кідкім. Важна пры гэтым не перабольшыць. Некалькі стразікаў альбо бліскавак можна прыклеіць каля вугалкоў вачэй. Імі ж можна ўпрыгожыць аголеныя часткі цела.

Падавацца некранутай прыгажуняй альбо ракавой мадам

Гэтай зімой прыцягальным стане вобраз ракавой жанчыны з яркімі вуснамі. Фота WordPress.com.

Гэтай зімой прыцягальным стане вобраз ракавой жанчыны з яркімі вуснамі. Фота WordPress.com.

Гэтай зімой модніцы застануцца сябрамі з ружовай памадай. Яна не выйдзе з моды. Мяккія адценні ў макіяжы падкрэсляць натуральнасць і маладосць.

Аднак не менш прыцягальным стане вобраз ракавой жанчыны з яркімі вуснамі. Галоўнае, каб рашэнне адпавядала астатняму макіяжу і стылю.

Можна зрабіць стаўку на бляск, тым самым стварыць эфект вільготных вуснаў альбо дадаць бліскавак і паціху заварожваць сімвал надыхо­дзячага года – Пеўня.

Рэкамендуем выкарыстоўваць цені наступных адценняў: фіялетавага, карычневага, барвовага, залацістага, меднага, ружовага, зялёнага. Колеры, якія ёсць у афарбоўцы пеўня, тым больш вогненнага.

Правілы макіяжу

1. Не забывайцеся, што макіяж павінны адпавядаць вобразу. Яркі макіяж выйгрышна глядзіцца з адзеннем прыглушаных адценняў. Калі ж разынкай вашага вобразу з’яўляецца сукенка альбо аксесуар, выбірайце цені і памаду нейтральных колераў.

2. Нават у самым кідкім макіяжы павінны быць акцэнт альбо на вуснах, альбо на вачах. У адваротным выпадку макіяж можа падасца вульгарным.

3. Макіяж павінны пратрымацца ўсю ўрачыстасць. Таму выкарыстоўвайце толькі якасную касметыку.

Калі вы шукаеце спецыяліста па візажы, які дапаможа стварыць вобраз і зрабіць якасны і прафесійны макіяж, у вас ёсць шанец паспець запісацца да абсалютнай чэмпіёнкі Беларусі па макіяжы Святланы Прадухі. А таксама трапіць да яе на навучанне макіяжу для сябе і на прафесійны курс “Візажыст чацвертага разраду”. Нумар для сувязі ў аб’яве.

Будзьце самымі прыгожымі ў надыходзячым годзе.

ІП Прадуха С. В. УНП 691511569