“Певень ты гамбургскі”, – для маладзечанца Паўла Асіповіча гэта не лаянка з аднаго вядомага кінафільма, а зварот да аднаго з яго шматлікіх гадаванцаў.
Павел Асіповіч займаецца развядзеннем пеўняў розных парод. У яго гаспадарцы ёсць і гамбургская, і паўлаўская, і парода маранаў.
Пра кожнага пеўня Павел расказвае з любоўю, але прызнаецца, што ўлетку суседзі скардзяцца, што яго шматгалосны хор перашкаджае спаць.
– Гэта цяпер у мяне 15 пеўняў і 80 курыц. Летам было каля 50 пеўняў. І ўсе яны спявалі круглыя суткі.
Падрабязней пра захапленне Паўла чытайце ў нумары газеты, які выйдзе 30 снежня, а пакуль паглядзіце на фотаздымкі яго гадаванцаў.
Певень маранскай пароды.
А гэта чорна-белы гамбургскі певень.
А бясхвостая парода курыц – араўканы нясуць зялёныя яйкі.
Не абыходзіцца ў гаспадарцы без няшчасных выпадкаў. На фотаздымку той, хто вінаваты ў іх.