Першапачаткова назва такога артыкула вельмі здзівіла, бо Новы год – свята, а значыць і настрой павінны быць адпаведным. Хаця я як чалавек і псіхолаг разумею, што бываюць перыяды, калі настрою няма, а значыць, няма і адчування свята.
Самае галоўнае – зразумець, калі вы самі несяце адказнасць за настрой, ніхто і нішто не зможа яго сапсаваць. Адчування свята трэба не чакаць, а ствараць самому.
10 парадаў для навагодняга настрою
Фота relax.ru.
1. Акружыце сябе святочнай сімволікай і атрыбутыкай: упрыгожце ёлку, навыразайце сняжынкаў на вокны, паразвешвайце гірлянды на вокны.
2. Добры настрой могуць стварыць і нашы асацыяцыі, напрыклад, дзіцячыя ўспаміны.
3. Больш рухайцеся. Рухальная актыўнасць спрыяе выпрацоўцы эндарфінаў у галаўным мозгу. Чалавек, які ляжыць на канапе, наўрад ці дачакаецца святочнага настрою. Жанчынам пажадана схадзіць у цырульню, нішто лепш не падымае настрой, як новая прычоска.
4. Антыстрэсавая ежа. Ешце прадукты з “гармонам радасці”: бананы, чорны шакалад, авакада, арэхі і іншыя прадукты. Ужывайце як мага болей садавіны, асабліва цытрусавых. Яны насычаныя карыснымі рэчывамі і вітамінамі, а іх яркія і жыццярадасныя колеры абавязкова паднімуць настрой.
Фота blvrd.ru.
5. Набывайце падарункі. Вясёлыя сувеніры, салодкія падарункі, прыемныя дробязі парадуюць і вас, і вашых блізкіх. Набыўшы загадзя, вы пазбегнеце навагодняй мітусні, а значыць, і дадатковага стрэсу. Не забудзьцеся і пра падарунак самому сабе.
6. Рыхтуйцеся да свята загадзя, бо часта дрэнны настрой – вынік спешкі, страху забыцца на нешта альбо не паспець. Прыбярыце ў кватэры загадзя, прыцягніце да гэтай справы ўсіх членаў сям’і, вольны час прысвяціце сабе. Памятайце пра спіс пакупак, які дапаможа зберагчы час, сямейны бюджэт і нервы.
7. Рыхтуйце конкурсы. Прадумванне кожнага моманту ўрачыстасці зарадзіць энергіяй. Гэту задачу можна раздзяліць паміж усімі гасцямі, у выніку будзе вельмі цікава назіраць, што атрымаецца.
Фота photocat.com.
8. На Новы год абавязкова загадайце жаданне – марыць трэба ў любым узросце.
9. Адчуванне свята стварайце водарамі. Новы год пахне мандарынамі, ёлкай. Каб узмацніць пах, выкарыстоўвайце аромаалеі: пахі мандарына і грэйпфрута зарадзяць энергіяй, мята і меліса зніме напружанне і прыдасць тонус арганізму, лаванда супакоіць і адгоніць дурныя думкі. Масла ружы падорыць адчуванне спакою і любові. Галоўнае, знайсці тое, што падыходзіць вам.
Фота mparfumerie.blogspot.com.by.
10. Самае важнае правіла Новага года – свабода і бесклапотнасць. Забудзьцеся пра ўсе справы і перастаньце сябе стрымліваць, дайце арганізму адпачыць, дазвольце сабе быць дзіцем. Верце ў цуды, і ўсё атрымаецца.