На аўторак, 27 снежня, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу па захадзе краіны, у дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с, днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях парывы да 22 м/с. Тэмпература на працягу сутак -1 – +4°С.
У сераду, 28 снежня, таксама моцны парывісты вецер. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай на значнай частцы краіны, днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература на працягу сутак -5 – +2°С
З чацвярга і да канца тыдня з ростам атмасфернага ціску надвор’е палепшыцца: вецер сціхне і ападкаў стане менш, а тэмпература крыху панізіцца.
У чацвер, 29 снежня, ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны невялікі кароткачасовы снег. Днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -3 – -9°С, днём 0 – -5°С.
У пятніцу, 30 снежня, пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег, днём мокры снег. У асобных раёнах рэспублікі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 – -7°С, пры праясненнях да -9°С, днём -4 – +2°С.
У святочныя выходныя будзе спакойнае надвор’е. У навагоднюю ноч, паводле папярэдніх прагнозаў, чакаецца невялікі мароз.
“Наша ніва” паводле news.tut.by.