Напярэдадні навагодніх святаў “Рэгіянальная газета” шукала Снягурачку, якая змагла б павіншаваць чытачоў рэгіёна, а таксама сваіх блізкіх са святамі.

Знайшлі не адну, а 17. Столькі прыгажунь даслалі фотаздымкі, каб паўдзельнічаць у нашай навагодняй акцыі.

Снягурачкай “Рэгіянальнай газеты” становіцца маладзечанка Марына Сільвястровіч. За яе аддалі свой голас 2035 чалавек.

Акрамя таго, што Снягурачка будзе красавацца на першай старонцы, яе чакае прыемны навагодні сюрпрыз ад вучэбнага цэнтра “Сфера прыгажосці”. Пераможцу запросяць на заняткі па макіяжы ў якасці мадэлі – гэта прыемны досвед і адпачынак для кожнай жанчыны.

Усяго ў галасаванні паўдзельнічалі 6247 чалавек.

На другім месцы па колькасці галасоў Алёна Дарафей, у яе 1502 галасы.

Алёна Дарафей.

Алёна Дарафей.

Затым ідзе Юлія Бекіш з 842 галасамі.

Юлія Бекіш.

Юлія Бекіш.

Навагодняе віншаванне ад маладзечанскай Снягурачкі чытайце ў свежым нумары.