Урад устанавіў месячную мінімальную заработную плату ў памеры 265 рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2016 года №1080, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Пастанова Саўміна ад 24 снежня 2015 года № 1094 “Аб устанаўленні памеру месячнай мінімальнай заработнай платы”, а таксама падпункт 1.1 пункта 1 пастановы Саўміна ад 20 чэрвеня 2016 г.ода№ 477 “Аб унясенні змянення і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь і іх асобных структурных элементаў” страцілі сілу.

Новы дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.