Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Яна адзначыла, што такая норма прадугледжаная праектам новай рэдакцыі закона “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”.

Праект прыняты 16 снежня ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў. Да ўступлення ў сілу законапраект таксама павінен быць прыняты ў другім чытанні і разгледжаны ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Праектам закона прадугледжана, што ён уступае ў сілу з 1 ліпеня 2017 года. Законапраект змяшчае новыя нормы, накіраваныя на ўзмацненне сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян.