Вучні і настаўнікі Ільянскай сярэдняй школа імя Адама Грымаця адзначылі юбілей паэта, публіцыста, перакладчыка Максіма Багдановіча.

На першым паверсе школы арганізавалі выставу “Нязгасная зорка Максіма”. У музеі “Вілейшчына літаратурная” вучні аформілі выставу кніг Багдановіча.

У актавай зале школы адбылася літаратурная гасцёўня “Свяці, зорка, свяці”, прысвечаная слаўнай даце. Удзельнічалі вучні другіх-шостых класаў.

У час дэманстрацыі прэзентацыі  расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча. У выкананні “Песняроў” прагучалі песні “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі”, “Па-над белым пухам вішняў” на словы паэта.

Узнёсла і з лёгкім хваляваннем Ксенія Шалуха, Максім Ярашонак, Надзея Пінчук Кацярына Пятрова, Вікторыя Ляшкевіч, Віялета Пятрова, Вераніка Нікалаева, Юлія Нікалаева, Ксенія Маскаленка прачыталі вершы Максіма Багдановіча.

Вучаніца 6 класа Вераніка Нікалаева  правяла віктарыну “Па сцежках Багдановіча”. Пераможцам Мікіту Амілаўскаму і Максіму Ярашонку, вучням 4 класа, падарылі паштоўкі “Гавары па-беларуску”.                   

Для вучняў 5-11 класаў было іншае мерапрыемства – літаратурна-музычная кампазіцыя “І зорка гарыць, і не гасне вянок”.

Пачалі вершам “…Пакутай спадкаемнаю запальваю свячу”. Яго прачытаў вучань 9 класа Ілья Зюзюн. Затым ён запаліў свечку, якая на працягу ўсяго мерапрыемства нагадвала прысутным аб нязгаснай зорцы паэта.

Пад мелодыі песень на словы Багдановіча па чарзе на сцэну выходзілі вучні 7-9 класаў і расказвалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, трагічны лёс яго сям’і, адчайнае каханне Максіма.

Творы паэта і пра паэта чыталі Ульяна Вярбіцкая, Юлія Усціновіч, Артур Забаронак, Лізавета Барташэвіч.

Гэтыя мерапрыемствы дапамаглі вучням яшчэ усвядоміць значнасць асобы Багдановіча для беларускай зямлі.