Сёння раніцай у Ільі згарэў дом па вуліцы Маладзёжнай. Выратавальнікі, якія прыехалі на месца, па словах відавочцаў, ужо нічога зрабіць не змаглі. Жыллё  выгарала знутры.

Па словах сведак, пажар пачаўся з сеняў. У доме жыла сям’я настаўнікаў-пенсіянераў, вядомых у Вілейскім раёне. Яны не пацярпелі.

Прыкладна гадзінай пазней пачаўся пажар у суседняй вёсцы Дварэц. Тут таксама згарэў драўляны дом.

Падрабязнасці высвятляем. У вілейскім аддзеле МНС факт пажараў пацвердзілі.

Афіцыйныя каментары будуць пазней.