Учора ў Палацы Незалежнасці ўручылі дзяржаўныя узнагароды. Ордэнаў і ганаровых званняў удастоены 25 чалавек. Сярод іх дырэктар таварыства “Нарачанскія зоры” Генадзь Кучко.

Дзяржаўныя ўзнагароды ўручалі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё сферы адукацыі, аховы здароўя, мастацтва і культуры, перадае БелТА.

Прэзідэнт асобна падкрэсліў поспехі аграрыяў, узнагародзіўшы дырэктара ААТ “Нарачанскія зоры” Генадзя Кучко і трактарыста-машыніста ААТ “Прудзінкі” Уладзіміра Лапкоўскага ордэнам Пашаны.

Ад вясны 2009 года Генадзь Кучко ўзначальваў Маладзечанскі райвыканкам. 3 верасня 2010 года яго на гэтай пасадзе змяніў Фёдар Дамаценка.