Рэактар уяўляе сабой вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным дном, усярэдзіне якога размяшчаецца актыўная зона і ўнутрыкорпусныя прылады. Зверху ён герметычна зачынены крышкай. Крышка мацуецца да корпуса з дапамогай шпілек. У верхняй частцы корпуса маюцца патрубкі для падводу і адводу цепланосьбіта, а таксама патрубкі для аварыйнага падводу цепланостьбіта пры разгерметызацыі контуру.

Корпус рэактара выраблены на валгадонскім прадпрыемстве “Атаммаш”, якое з’яўляецца філіялам АТ “АЭМ-тэхналогіі”, што ўваходзіць у машынабудаўнічы дывізіён “Расатама” – “Атамэнергамаш”.

У Беларусь корпус адправілі 31 кастрычніка. Ад завода-вытворцы “Атаммаш” яго перавезлі на спецыялізаванай аўтамабільнай тэхніцы на прычал Цымлянскага вадасховішча ў Валгадонску. Там пачаўся рачны этап, які цягнуўся да Новаваронежу. Далей да Астраўца рэактар перавозілі па чыгунцы на спецыялізаваным транспарцёры.