Учора “Рэгіянальная газета” пісала пра два пажары, якія амаль адначасова здарыліся на Ільяншчыне.

Сёння ў Вілейскім аддзеле МНС расказалі, што паведамленне пра пажар у Ільі выратавальнікі атрымалі 28 снежня каля 10:30. Калі брыгада прыехала на месца, адкрытым полымем гарэла палова даху. Гаспадар быў дома і спрабаваў сам патушыць пажар вадой з палівачнага шланга. Аднак у яго не атрымалася. Згарэла палова даху, сцены знутры, пашкоджаная маёмасць.

У час тушэння пажару ў Ільі паведамілі пра пажар у суседняй вёсцы Дварэц. Частка пажарных машын паехала туды. У доме ў Дварцы таксама гарэла частка даху. Гаспадыня была дома, яна заўважыла пажар і патэлефанавала выратавальнікам. Згарэла частка даху, пашкоджаныя перакрыцці і маёмаць.

Прычыны абодвух пажараў устанаўліваюць.