У суботу і нядзелю, 31 снежня і 1 студзеня, надвор’е ў краіне будуць вызначаць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы, чакаецца сырое і ветранае надвор’е.

У асобных раёнах, пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны, пройдуць мокры снег, дождж, магчымы слабы туман, галалёд, на дарогах будзе слізка. Дыскамфорту дадасць парывісты вецер.

У панядзелак, 2 студзеня, ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны мокры снег, дождж. У асобных раёнах прагназуецца слабы туман, галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца.

У аўторак пачне паступаць больш халоднае паветра з поўначы Скандынавіі. Надвор’е ненадоўга перабудуецца на зімовы характар. Падмарозіць, пасля адлігі на дарогах будзе слізка. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег.

У сераду, 4 студзеня, ноччу пераважна па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. У асобных раёнах магчыма слабая мяцеліца, галалёд. Ноч яшчэ будзе слабамарознай.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

30 снежня

ад -3 да +2

ад -2 да -8

31 снежня, 1 студзеня

ад -2 да +4

ад -5 да +2

2 студзеня

ад -3 да +3

3 студзеня

ад 0 да -7

4 студзеня

ад -5 да +1

ад -3 да -9, пры праясненнях па ўсходзе можа ахаладзіцца ад -10 да -15

“Наша Ніва” паводле