На гэты раз пагаворым, што такое прыгажосць і для чаго людзі хочуць быць прыгожымі. Наўрад ці ёсць сярод чытачоў тыя, хто не хоча.

Прыгажосць – паказчык здароўя як фізічнага, так і псіхічнага. Па колеры і стане скуры, валасоў, вачэй, паху цела, фігуры дактары могуць даць папярэднюю ацэнку здароўя, а мужчыны і жанчыны зразумець, ці прыцягальныя яны адзін для аднаго.

Стаць прыгажэйшымі, значыць палепшыць знешнія паказчыкі здароўя.

Добры чалавек ужо аўтаматычна сімпатычны, а калі ён яшчэ і даглядае за сабой, ён будзе падабацца ўсім. А злы, нервовы і занепакоены будзе адпуджваць і падабацца такім жа, як і сам. Тым, хто пастаянна ў стрэсе, “шанцуе на дурняў”. Іншыя іх проста ігнаруюць.

Каб сапраўды быць прыгожым чалавекам, трэба не толькі фізічная прыгажосць, але і высокая ўнутраная культура, гарманічнасць і дабрыня.

Добры чалавек заўсёды больш прыцягальны. Фота ok.ru.

Добры чалавек заўсёды больш прыцягальны. Фота ok.ru.

Для чаго ўсім падабацца?

Здаецца, што ў цяперашні час кожны сам вырашае, прыгожы ён ці не, разумны альбо дурны. Ацэнка навакольных не такая важная. І нехта скажа, што можна ха­дзіць з зарослай галавой і дрэннай скурай, у брудным адзенні і дрэнна пахнуць. Але нікому не падабаюцца непрыгожыя людзі. Гэта факт, які патрэбна зразумець.

5 прычын змагацца з непрыгажосцю

1. Непрыгожага чалавека не возьмуць на добрую працу.

2. Яму будзе цяжка ў асабістым жыцці.

3. Непрыгожыя людзі больш схільныя да дэпрэсіі, нелюбові да сябе.

Непрыгожыя людзі больш схільныя да дэпрэсіі. Фота lastday.club.

Непрыгожыя людзі больш схільныя да дэпрэсіі. Фота lastday.club.

4. З імі цяжка кантактаваць, іх называюць непаспяховымі.

5. Такія людзі пакутуюць на соцыяпатыю, не хочуць нікога бачыць, баяцца іншых людзей. І каб іх не чапалі, перастаюць за сабой сачыць, скочваюцца ўніз сацыяльных нормаў. Людзей, якія не сочаць за сабой, у большай ступені чакаюць сацыяльныя драмы, разводы, крыўды на ўвесь свет і абвінавачанне, што “мужыкоў нармальных ужо няма”.

Аднак нярэдка асу­джаюць і прыгожых лю­дзей, што яны ўсміхаюцца і радуюцца жыццю.

Пры гэтым давайце скажам шчыра, паміж людзьмі заўсёды ёсць натуральная канкурэнцыя. Мужчыны спаборнічаюць у сіле, колькасці грошай, уладзе, жанчыны выхваляюцца мужчынамі, дзецьмі і прыгажосцю. На гэтым пабудаваныя многія ўзаемасувязі, і кожны хоча перамагчы ў барацьбе за дастойнае месца. Нават калі хваліцца няма чым, людзі імкнуцца ўдзельнічаць у канкурэнцыі і пачынаюць прысвойваць сабе чужыя дасягненні і ганарыцца імі.

Але гэта толькі ілюзія: чужыя перамогі і застаюцца чужымі. Па-сапраў­днаму стаць прыгожым і шчаслівым можна толькі ў адным выпадку – прывучыць сябе быць прыгожым знешне і ўнутрана.

Таму кожны спецыяліст індустрыі прыгажосці – гэта заўсёды мудры псіхолаг, мэта якога не толькі ўмець тэхнічна класна выканаць прафесійныя навыкі, аднак і паказаць свайму кліенту ўсе грані прыгажосці, раскрыць чалавека, падарыць радасць.

ІП Прадуха С. В. УНП 691511569