Дарагія сябры! Надыходзіць Новы год – час новых надзей, поспехаў і перамог. Якім будзе наступны 2017 год, залежыць ад кожнага з нас. Таму, перш за ўсё, хачу пажадаць вам усім веры ў сябе і свае сілы, вялікіх здзяйсненняў, адкрыццяў і надзей. Мы іх абавязкова ўвасобім ў жыццё!

Хай сімвал Новага года толькі памнажае лік шчаслівых імгненняў, побач будуць дарагія вам людзі, а цяпло сямейнага ачага прыцягне жаданых гасцей. Падбадзёрце стомленых, усміхніцеся тым, хто адзінокі, жыццё сто разоў аддзячыць за ваш клопат. Прыміце сардэчныя пажаданні здароўя, дабрабыту, шчасця і працвітання! Добрага настрою і вясёлых навагодніх святаў! З надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Для мяне адыходзячы год прынёс радасныя перамены, споўнілася шмат планаў і доўгачаканых жаданняў. Год быў багаты на розныя падзеі, але самай галоўнай і запамінальнай было стварэнне сям’і. Я вельмі шчаслівая.

Люблю жыццё, бо побач мае самыя дарагія і любімыя людзі. Мае родныя, самыя любыя, віншую вас з надыходзячым Новым годам! Жадаю вам бязмежнага душэўнага цяпла, радасці і дабрыні, дабрабыту і шчасця. Хачу радаваць вас з дня ў дзень! Вы маё натхненне і стымул. Здароўя вам, родныя, дастатку і веры ў цуды. Вельмі ўсіх люблю і цалую. Вясёлых і добрых святаў.