Год 2017 па ўсходнім календары будзе годам Чырвонага Вогненнага Пеўня. 28 студзеня Чырвоная Вогненная Малпачка радасна памахае нам лапкай на развітанне і перадасць правы на кіраванне Пеўню.

Перамену ўлады мы заўважым не адразу, бо і колер, і стыхія гаспадароў 2016 і 2017 гадоў аднолькавыя. Калі ў пачатку свайго года Пеўнік будзе паводзіць сябе адносна спакойна, азіраючыся і прыбіраючы ўладанні пасля забіяцкай Малпачкі, то ўжо вясной гаспадар разыдзецца, размахаецца яркімі крыламі і пачне здзіўляць нас сваёй непрадказальнасцю і прыемнымі сюрпрызамі.

Вогненная стыхія і буйны нораў сімвала наступнага года прынясуць нямала нечаканасцяў усім знакам задыяка.

Галоўнае ў год эксцэнтрычнага Пеўня – ставіцца па-філасофску да любых пераменаў у жыцці. Людзям, якія не прывыклі ленавацца, Пеўнік дапаможа ў пытаннях кар’еры – вас літаральна заваляць выгаднымі і вельмі заманлівымі прапановамі. Але спяшацца ў 2017 годзе не трэба, лепш старанна выбраць сярод усіх прывабных і яркіх адну адзіную, якая стане надзейнай і будзе падыходзіць менавіта вам.

Паколькі Певень любіць заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, то і ад вас ён будзе чакаць падобных праяў незалежнасці – мяняйце імідж, эксперыментуйце, усе змяненні ў знешнасці пойдуць вам на карысць.

Фота Cosmo.com.ua.

Фота Cosmo.com.ua.

Любіць Певень імправізаваць, і ўсім, хто дзейнічае інтуітыўна, гаспадар года абавязкова дапаможа. І калі падчас адпачынку вы не зможаце паляцець на экзатычны курорт, не перажывайце, жыццё здзівіць вас і ў родным горадзе ці вёсцы. Напрыклад, вам патэлефануюць з розыгрышу прызоў еўраопта і скажуць, што выйгралі аўтамабіль. Вы будзеце на сёмым небе ад шчасця. І ўвогуле, адпачынак у наступным годзе можаце не планаваць – гаспадар года сам створыць ўмовы для паўнавартаснага і дзіўнага адпачынку. Вядома, Пеўніку хочацца спакойна расслабіцца ў вёсцы і, прачынаючыся пад кукарэканне сваіх субратоў, папіваць свежае малачко і паклёўваць смачную кашку.

У год Вогненнага Пеўня вітаецца любая інтэлектуальная праца, а ўжо калі яна звязаная з творчасцю, то, як той казаў, вам і карты ў рукі. Прызнанне, поспех, грошы – гэта ўсё само сабой, а калі вы пойдзеце сваёй дарогай і паспрабуеце сябе ў цалкам новай дзейнасці – фартуна разам з Чырвоным Пеўнікам ахінуць вас клопатам і заступніцтвам.

Калі вы ніколі ў жыцці не бралі ў рукі пэндзля, то ў 2017 годзе паспяшайцеся ў краму мастацкіх тавараў – як ведаць, раптам вы сваёй творчасцю перасягняце Уладзіслава Страмінскага і станеце геніем унізму, ці абыдзеце Малевіча, намаляваўшы, да прыкладу, зялёны круг, і вам праспяваюць дыфірамбы знаўцы абстракцыі.

Фота spirit-of-change.ch.

Фота spirit-of-change.ch.

Фінансавая сітуацыя ў гэты год бу­дзе радаваць стабільнасцю – разбагацець і паляцець на месяц наўрад ці ўдасца, але на хлеб з маслам, ды нават і з ікрой, вы заўсёды заробіце. Бо Пеўнік знойдзе зярнятка або чарвячка ў любым месцы планеты, ды і вам падкажа, дзе знайсці выгадную працу.

Певень з павагай ставіцца да ўсіх знакаў задыяка, сварыцца яму няма сэнсу, а вось калі яшчэ вы народжаныя ў яго год, то можаце цалкам расслабіцца – пеўневых баёў за месца пад сонцам не будзе. Вы ўсяго даможацеся без асаблівых высілкаў, ды і Певень прынясе вам у дзюбе шмат смачненькага.

Певень – істота пачуццёвая, адрозніваецца адданасцю і шчырасцю, але не думайце, што ён настолькі прадказальны – з ім будзе вельмі цікава. Асабістае жыццё ў 2017 годзе напоўніцца тысячамі знаёмстваў, адно з якіх абавязкова акажацца лёсавызначальным. Так што калі вы свабодныя, можаце чакаць падарунку ад гарэзлівай птушкі – выбраннік ўжо на палове шляху, і вам застаецца выбраць правільны кірунак і пайсці насустрач свайму шчасцю.

Фота Babyblog.ru.

Фота Babyblog.ru.

Тым, хто ўжо мае штамп у пашпарце, сумаваць таксама не давядзецца. У год Пеўня вашы родныя будуць здзіўляць вас кожны дзень, асабліва ў гэтых адносінах дасягнуць дзеці.

Увага! Тым, у каго яшчэ няма наследнікаў, трэба паспяшацца. Бо дзяцей, народжаных у год Пеўня, чакае яркае і дзіўнае жыццё. Многія з іх дасягнуць небывалых поспехаў у палітыцы і дзелавым жыцці, таму хутчэй райцеся са сваёй палавінкай.

Калі ж вы ў шлюбе ўжо доўгія гады, то вас чакае другі мядовы месяц. Важна толькі здзівіць Пеўніка непрадказальнымі ўчынкамі, і ён зробіць усё, каб ваша палавінка зноў загарэлася да вас пяшчотнымі пачуццямі. І самае важнае, што хочуць сказаць вам зоркі, – будзьце шчырыя і кіруйцеся ў 2017 годзе дэвізам: “На Пеўніка спадзявайся, а сам не рабі промахаў!”. Тады вы даб’яцеся ўсяго, чаго захочаце, і зробіце сваё жыццё шчаслівым і вясёлкавым, а праблемам і непрыемнасцям проста не застанецца месца, і яны збягуць ад вас як мага далей.

Людзі, народжаныя ў год Пеўня

Станоўчыя рысы характару: прамалінейнасць, лаяльнасць да іншых, працавітасць, прадпрымальнасць, практычнасць і ў той жа час шчодрасць.

Людзі, народжаныя ў год Пеўня, часта надзвычай трапятліва ставяцца да таго, як яны выглядаюць знешне і яшчэ больш да таго, як яны выглядаюць у грамадстве. Яны здаюцца кансерватыўнымі, але могуць гадзінамі стаяць перад люстэркам і красавацца. Нават не міргнуўшы вокам, здольныя выдаткаваць вялізныя сумы на які-небудзь аксесуар для свайго ўбору. Аднак гэта не азначае, што яны не думаюць пра грошы, яны любяць параўноўваць цэны і гатовыя аддаць шмат часу на пошук больш выгаднага варыянту.

Практычна немагчыма прымусіць такіх людзей прыняць рашэнне, калі папярэдне навязаць ім пэўныя ўмовы. Людзі, народжаныя ў гэты год, у стане думаць ясна, яны абапіраюцца на лагічныя высновы і звычайна не прымаюць ціску звонку.

Адмоўныя рысы характару: Пеўні могуць быць эгацэнтрычнымі, празмерна фанатычнымі,  сваявольнымі, часам сыходзяць у сябе.

Вельмі важна памятаць і тое, што, калі гэтыя людзі дасягаюць некаторай фінансавай самастойнасці, яны павінны пазбягаць спакусы растраціць назапашаныя зберажэнні хутка і нядбайна – гэта слабы іх бок, і ім трэба вучыцца расходаваць грашовыя сродкі з тым жа педантычным падыходам, які прымяняецца імі ў працы.

Пеўні павінны пазбягаць спакусы растраціць назапашаныя зберажэнні хутка і нядбайна. Фота cool.iprima.cz.

Пеўні павінны пазбягаць спакусы растраціць назапашаныя зберажэнні хутка і нядбайна. Фота cool.iprima.cz.

Як ні дзіўна, звычайна каханне для гэтых людзей – зусім іншы від адказнасці, выклік лёсу, з якім трэба будзе сустрэцца тварам да твару. Верагодна, у жыцці гэтых людзей будзе шмат любові і раманаў, бо людзі такога тыпу атрымліваюць асалоду ад заляцанняў і заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі з боку процілеглага полу. Тым не менш, народжаныя ў год Пеўня будуць выключна адданыя сваім каханым. А так як такія людзі валодаюць добрым густам і любяць добрыя ўборы, асяроддзе зносін і кампанію, яны будуць у стане стварыць рамантычную атмасферу і акружаць клопатам сваіх каханых. Іншымі словамі, яны могуць, як пусціць пыл у вочы сваёй захапляльнай знешнасцю, так і ўразіць суразмоўцу незвычайнай вастрынёй розуму.

А каб не расчаравацца ў любоўных адносінах, з Пеўнем трэба быць адкрытымі і сумленнымі, хваліць і па­дзяляць яго энтузіязм, вядома, калі партнёр настроены на доўгія адносіны.

З іншага боку, у выпадку, калі існуючыя адносіны доўжацца вялікі адрэзак часу, шмат у каго, народжаных у год Пеўня, праяўляецца тэндэнцыя да свабоды, часта яны губляюць усякую цікавасць да свайго пастаяннага партнёра і, рана ці позна, рашаюцца на пошук новых адносін. Аднак, і ў доўгатэрміновых адносінах, калі партнёр пастаянна падтрымлівае цікавасць Пеўня, то рана ці позна яго блуканні спыняцца, ён зразумее, што сустрэў менавіта такога чалавека, якога не хоча губляць.