Напярэдадні Новага года ў Палачанах зладзілі дабрачынную  ёлку для дзетак-выхаванцаў школы-інтэрната з Івянца.

Паколькі Палачаны немагчыма ўявіць сабе без коней, то і Дзед Мароз са Снягуркай тут былі з капытамі, грывамі і хвастамі.

Дзеткі не толькі змаглі пабачыць прадстаўленне, якое для іх падрыхтавалі супрацоўнікі конезавода і студэнты гімназіі-каледжа мастацтваў, але і пабыць сапраўднымі наезнікамі.

Падрабязней пра гэту падзею чытайце ў нумары “Рэгіянальнай газеты” ад 5 студзеня.