Мяне часта пытаюцца наконт таго, што кажа гараскоп пра зубы. І ці ўплываюць знакі задыяка на стан нашых зубоў. Дзіўна, але ў кожнага знака ёсць свае праблемы.

Авен. Вы вельмі адчувальныя да выдалення зубоў і зубных нерваў. Таму важная якасная анестэзія. Крытычны перыяд – калі ёсць небяспека пераахаладжэння і запаленчых працэсаў. У гэты час варта пазбягаць халоднай ежы, асабліва марожанага.

Цялец. Праявіце больш увагі да стану свайго здароўя. Не варта займацца самалячэннем. Калі адчулі недамаганне – звярніцеся да спецыяліста. І не адкладвайце візіт да стаматолага – бо зубы ў вас разбураюцца вельмі хутка.

Блізняты. Ваш вораг – скразнякі, холад і стрэс. У вас схільнасць да праблем з дзяснамі і парадантыту. Выкарыстоўвайце рэгулярна зубныя ніткі і гелі. Займайцеся спортам, актыўнай дзейнасцю па ўзнаўленні і прымнажэнні запасаў здаровых сіл у арганізме.

Рак. Вы – ласуны, таму часта сутыкаецеся з праблемай карыесу. Яшчэ адна праблема – жоўтыя зубы, незалежна ад таго, курыце вы ці часта п’яце каву. Комплекснае лячэнне і змена рацыёну, вам трэба распрацоўваць меню на кожны дзень.

Леў. Сачыць, каб не пашкодзіць зубную эмаль. Таму не нагружайце зубы цвёрдай ежай, пазбягайце чыпсаў, арэхаў, цвёрдых закусак. Для вас увогуле характэрная паталагічная “сціральнасць” зубоў. Напрыклад, клінавідны дэфект, якія бывае ад частага спажывання семачак. Дыета для зубоў – вітаміны з кальцыем, прадукты, багатыя на кальцый, рыба.

Дзева. Для прафілактыкі карыесу вам неабходныя полівітаміны, бо яго развіццё правакуе нервовае знясіленне. Прыкметы карыесу – плямы на эмалі. Менавіта вашы зубы могуць капрызліва выдаляць чужародныя элементы – пломбы, таму выкарыстоўвайце самыя лепшыя.

Шалі. Адносцеся да сябе беражліва, як да хрустальнай вазы, якая ад неасцярожнага абыходжання можа разляцецца на тысячу асколкаў. Здаровыя зубы для вас – адзін з паказчыкаў прыгажосці. А так як у вас зубы слабыя, то своечасова займайцеся іх лячэннем. Сярод вас часта сустракаюцца людзі з няправільным прыкусам. Брэкеты ў падлеткавым узросце – звычайная з’ява.

Скарпіён. У вас зубы ў выдатным стане, калі параўноўваць з астатнімі знакамі задыяка. Вам не трэба баяцца стаматолагаў, бо лячэнне вашых зубоў праходзіць хутка і не балюча. Удзяліце ўвагу свайму горлу, не застудзіце, пазбягайце скразнякоў. 

Стралец. Вас часта турбуюць зубы, прычына – прастуды і вірусныя інфекцыі, якія выклікаюць запаленчыя працэсы. Праблемнае месца – каранёвыя каналы. Не адкладвайце паход да стаматолага, і вы пазбавіце сябе ад клопатаў з зубамі на доўгія гады.

Казярог. У вас самыя моцныя і здаровыя зубы, аднак важна два разы на год з мэтай прафілактыкі наведваць доктара.

Вадалей. Дзіўна, але як толькі вы прывялі зубы ў парадак, вас чакаюць перамены ў жыцці. Вам крайне неабходна мець прыгожую ўсмешку. Гэта падразумявае не толькі своечасовае лячэнне, але і эстэтычную рэстаўрацыю. Але даць вам рэкамендацыі нялёгка нават самаму дасведчанаму стаматолагу, бо вы не схільныя прыслухоўвацца да парадаў дактароў. Пазбягайце стрэсаў.

Рыбы. Вам вельмі важныя даверлівыя адносіны з доктарам. І гэта тычыцца не толькі лячэння зубоў. У вас ёсць схільнасць да кроватачывасці, ацёкаў і з’яўлення флюсаў. Зубны боль для вас асабліва нясцерпны. Таму не травіце сябе абязбольвальнымі сродкамі, а адразу звяртайцеся да доктара. А ў цэлым стан зубоў залежыць ад догляду за імі з самага дзяцінства.