Народная прымаўка сцвярджае, што калі на Каляды 25 снежня – адліга, то на праваслаўныя – моцныя маразы.
Gismeteo.by прагназуе, што следам за моцным снегападам у сераду, 4 студзеня, у Беларусь у чацвер прыйдуць моцныя маразы.
Прычым перапад тэмператур 5 студзеня складзе аж 20 градусаў: з мінус аднаго да мінус 21. У суботу наогул слупок тэрмометра ўначы апусціцца да мінус 27.