Сёння ноччу ў бальніцы ад апёкаў, атрыманых на пажары, памёр пенсіянер з вёскі Новая Радашкавіцкага сельсавета.
Пра пажар у маладзечанскі аддзел МНС паведамілі 2 студзеня каля 23:00. Гарэў жылы дом у вёсцы Новая.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС гаспадара дома, 66-гадовага мужчыну, выратавалі мясцовыя жыхары.
Пацярпелага з апёкамі 1-4 ступені ўсяго цела адвезлі ў бальніцу.
Сёння каля трох гадзін ночы мужчына памёр.
Прычыны пажару высвятляюць.