Пра гэта карэспандэнту паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

“Прырост снежнага покрыва за мінулыя суткі склаў ад 1 да 6 сантыметраў, у Нарачы – каля 8. Вышыня снежнага покрыва на раніцу 4 студзеня складае па краіне ад 2 да 14 сантыметраў. У Нарачы – 13 смантыметраў. 

Сіноптык адзначыла, што на працягу сённяшняга дня снег будзе ісці, чакаецца ён і заўтра. “Сёння ў многіх раёнах Беларусі будзе ісці моцны снег, а ўжо ноччу моцны снег чакаецца толькі ў асобных раёнах. Заўтра на большай частцы краіны будзе ісці кароткачасовы снег і пачнецца пахаладанне. На бліжэйшыя 5-7 дзён ўсталюецца зімовы характар ​​надвор’я. Але ўжо да сярэдзіны наступнага тыдня маразы аслабеюць “, – падкрэсліла яна.

Цыклон Axel прынёс у Беларусь складаныя ўмовы надвор’я: снег, на большай частцы тэрыторыі моцны, мяцеліца. Па паўднёва-заходняй палове прагназуюць узмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду. Да канца тыдня чакаецца рэзкае пахаладанне да мінус 27 градусаў.