Вучняў гімназіі “Логас” Артура Броўку і Дыяну Гіль запрасілі ў Вялікую студыю Дома радыё ў Мінску на фінал рэспубліканскага радыёконкурсу юных чытальнікаў “Паэтычны ветразь-2”.

Яшчэ ў  лістападзе дзевяць вучняў “Логаса” ўдзельнічалі ў першым этапе конкурсу юных чытальнікаў, прымеркаванага да Года культуры і 15-годдзя радыёканала “Культура”.

Удзельнікам трэба было прачытаць на памяць у студыі вершы Максіма Багдановіча і Кандрата Крапівы. Менавіта Артура і Дыяну абрала ў фінал журы канала “Культура” і праграмы “Мэры Попінс”.

У другім этапе конкурсу вершы чыталі 15 фіналістаў у малодшай групе і 15 – у старэйшай.

Дыяна чытала байку Максіма Багдановіча “Варона і чыж”, а Артур – верш “Летапісец”.

Вілейскія вучні прывезлі дадому дыпломы другой ступені і прызы.

Пра гэта расказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі “Логас” Аксана Максімовіч.