У Мядзельскім музеі народнай славы да канца студзеня праходзіць выстава “Нарачанскія матывы ў творчасці беларускіх мастакоў”.

На ёй прадстаўленыя жывапісныя творы з фондаў музея, на якіх адлюстраваныя пейзажы Нарачанскага краю.

Асаблівае месца на выставе займаюць акварэлі земляка, народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Майстар адлюстраваў у сваіх працах маляўнічыя месцы Мядзельшчыны.