Найлепшы корм для вераб’інападобных – чорныя семачкі, якія не павінны быць смажанымі і не павінны быць салёнымі. Можна зрабіць сумесь – семачкі сланечніка, проса і авёс.

Сініцы і дзятлы будуць рады свежаму салу, якое таксама не трэба саліць. Сала можна нанізаць на цвічкі па краях кармушкі, падвесіць ў сетцы, прывязаць да галінкі на дрэве.

Вераб’і, зелянушкі, попаўзні, чыжы ацэняць арахіс, які зноў жа не павінен быць смажаным ці салёным.

Чым больш разнастайным будзе птушыны пачастунак, тым больш відаў птушак можа прыляцець у вашу “сталоўку”.

Вы таксама можаце паўдзельнічаць у акцыі “Птушкі ля кармушкі” 14 і 15 студзеня. Трэба палічыць віды і колькасць птушак на кармушцы і адправіць дадзеныя ў АПБ.

Паводле “Нашай Нівы”.